Мезенцаў: Мы бачым гатоўнасць беларускай улады чуць людзей
Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў падзяліўся сваім меркаваннем аб сітуацыі, якая склалася ў краіне пасля жнівеньскіх падзей, у эфіры тэлеканала РБК.
09.03.2021 / 21:31
— Я бачу, як шмат увагі сёння кіраўнікі рэспублікі ўдзяляюць гутарцы з маладымі людзьмі, якія працуюць на рэальнай вытворчасці, у аграсектары, універсітэцкай моладзі, — падзяліўся ён.
Таксама Мезенцаў адзначыў, што размова кіраўнікоў такога рангу на роўных вельмі важная. На яго думку, сам факт падобных сустрэч ужо добры сам па сабе.