Кіраўнік БАЖ Андрэй Бастунец выйшаў пасля допыту ў СК

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец выйшаў пасля допыту ў Следчым камітэце. Яго дапыталі ў якасці сведкі, узята падпіска аб неразгалошванні.

10.03.2021 / 13:19

А 14:00 следчыя дзеянні з яго ўдзелам працягнуцца, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Нагадаем, што 16 лютага ў кіраўніцтва БАЖ і офісе арганізацыі прайшлі ператрусы. У офісе была канфіскавана тэхніка і дакументы, а сам ён апячатаны.

Да праваабаронцаў і журналістаў па ўсёй краіне, а таксама кіраўніцтва БАЖ прыйшлі сілавікі

«Дзеці пахаваліся, ім было страшна»: намеснік старшыні БАЖ пра ператрус

Nashaniva.com