У Быхаўскім раёне ў лесе ўначы заблукала дзяўчына. Яна не разгубілася і патэлефанавала ў міліцыю

Здарэнне адбылося з жыхаркай вёскі Хомічы 9 сакавіка. Ратавальнікам паступіў званок: згубілася дзяўчына.

10.03.2021 / 13:58

Высветлілася, што яна вярталася з суседняй вёскі ад сваякоў праз лес і заблукала. З сабой у яе быў мабільны тэлефон, яна паведаміла ў міліцыю, што не можа знайсці дарогу назад. Работнікі РАУС перадалі паведамленне ратавальнікам.

Для пошукаў былі задзейнічаны ратавальнікі і міліцыя. У 22:52 ратавальнікамі на чале з Дзмітрыем Юхнаўцом і Алегам Якушавым дзяўчына была знойдзена.

У медыцынскай дапамозе яна патрэбы не мела.