Польшча выслала з краіны беларускага дыпламата

Польшча выслала беларускага дыпламата ў адказ на дзеянні Мінска. Пра гэта заявіў намеснік міністра польскага МЗС Марцін Пшыдач на сваёй старонцы ў Twitter.

10.03.2021 / 20:07

«Адзін з супрацоўнікаў амбасады Беларусі ў Варшаве абвешчаны персонай нон грата», — напісаў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ў сацсетцы.

Нагадаем, МЗС Беларусі прапанавала пакінуць краіну консулу Польшчы ў Брэсце Ежы Цімафеюку, паколькі той узяў удзел у неафіцыйным мерапрыемстве, прымеркаваным да «дня праклятых жаўнераў».

Nashaniva.com