Памёр праваабаронца Леанід Мархотка, арганізатар першага маршу шахцёраў на Мінск

Леанід Мархотка быў сябрам рады Беларускага Хельсінкскага камітэта, а таксама прадстаўніком арганізацыі на Салігоршчыне.

13.03.2021 / 19:41

Леанід Мархотка

Ён быў сярод заснавальнікаў Беларускага незалежнага прафсаюза, удзельнічаў у арганізацыі шахцёрскіх забастовак, першага маршу шахцёраў Салігорск — Мінск, удзельнічаў у перамовах з урадам у 1990-х гадах.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га, на якіх Леанід Мархотка быў доўгатэрміновым назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, яму было прысуджана агулам 30 сутак адміністрацыйнага арышту.

Nashaniva.com