У Асіповічах пенсіянеры захраслі ў ліфце паліклінікі — ім спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога

14.03.2021 / 11:43

Як паведамляе МНС, учора каля 11 раніцы ў Асіповічах ратавальнікі атрымалі паведамленне аб тым, што ў ліфце паліклінікі былі заблакаваны двое пенсіянераў — адзін з іх меў патрэбу ў тэрміновай медыцынскай дапамозе.

Работнікі МНС з дапамогай аварыйна-выратавальнага інструмента «HooliganTool» разрэзалі дзверы ліфта і пенсіянераў перадалі лекарам.

Унутры аказаліся муж і жонка. 77-гадовы мужчына, інвалід другой групы, прыехаў са сваёй жонкай на УГД сэрца. Яму спатрэбілася шпіталізацыя.

Nashaniva.com