Кіраўнік ПВТ Янчэўскі: Нам прадракалі заняпад і знікненне, але ў нас рэкордны год

14.03.2021 / 21:45

Дырэктар адміністрацыі ПВТ Усевалад Янчэўскі ў эфіры БТ выказаўся з нагоды дзейнасці парку.

Нягледзячы на «словы і дзеянні нядобразычліўцаў», якія прадракалі заняпад і «ледзь не поўнае знікненне» ПВТ, гэтага не адбылося, падкрэсліў Усевалад Янчэўскі. Наадварот, ад моманту стварэння парку мінулы год быў найбольш паспяховым.

«У нас рэкордны экспарт — $2,7 млрд, рэкордны агульны аб'ём вытворчасці — 7,5 млрд рублёў. У 2020 годзе ў параўнанні з 2019-м, які таксама вельмі ўдалым быў для парку: 25% — прырост экспарту, 43% — прырост агульнага аб'ёму вытворчасці», — адзначыў Усевалад Янчэўскі.

Nashaniva.com