Гарадзенскі архіепіскап Арцемій выказаўся пра сітуацыю ў краіне: Царква не павінна быць абыякавай, маўчаннем прадаецца Бог ВІДЭА

14.03.2021 / 22:00

Паводле яго, з царквы хочуць зрабіць пракладку палітычна-ідэалагічнага апарату, але царква не павінна быць абыякавай да таго, што адбываецца.

«Або з Богам, або з д'яблам — трэцяга не дадзена», — сказаў ён.

Сярод іншага ён сказаў:

«Царква не павінна быць абыякавай… Маўчаннем прадаецца Бог».

Nashaniva.com