У Гродне абрынулася агароджа балкона, рама звалілася на дах крамы

Здарэнне адбылося на вуліцы Горкага 14 сакавіка. Там на чацвёртым паверхе абрынулася агароджа балкона, паведамляе 112.by.

15.03.2021 / 13:56

У выніку разбурэння на элементах канструкцыі павісла металічная агароджа, а драўляная балконная рама звалілася на дах крамы.

Дому ўжо больш за 50 гадоў. Работнікі, якія займаюцца рэканструкцыяй фасада дома, правялі дэмантаж балкона, каб астатняя канструкцыя не ўпала. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, адсяленне жыхароў не патрабуецца.