У 95-гадовай бабулі Дзяніса Івашына прайшоў ператрус

Пра тое, што сёння з ператрусам прыйшлі да сталай жанчыны, паведаміла жонка Дзяніса Івашына Вольга.

15.03.2021 / 14:44

«Сёння з ператрусам заявiлiся i да 95-гадовай хворай бабулi Дзянiса, хоць ён там не жыве i нiякiх ягоных рэчаў там не было», — напісала Вольга Івашына.

Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі ўвечары 12 сакавіка. Ператрус у яго кватэры ішоў больш за тры гадзіны, яго ладзілі пяцёра супрацоўнікаў КДБ. Пасля гэтага яны паехалі ладзіць ператрус у яго бацькоў, якія жывуць у прыгарадзе Гродна. Забралі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, камп'ютары), сім-карты, банкаўскія карткі, нататнікі ды інш.

Уласна Дзяніса Івашына пакідаюць пад вартай на два месяцы

Журналіста з Гродна Дзяніса Івашына затрымалі па крымінальнай справе. Ён займаўся расследаваннямі