Журналісту Дзянісу Івашыну выставілі абвінавачванне і пакінулі пад вартай на два месяцы

Яму выстаўлена абвінавачанне па арт.365 Крымінальнага кодэкса (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў). Пра гэта паведаміла жонка журналіста.

15.03.2021 / 16:15

Новы час

Дзяніса затрымалі ўвечары 12 сакавіка. Ператрус у яго кватэры ішоў больш за тры гадзіны, яго ладзілі пяцёра супрацоўнікаў КДБ. Пасля гэтага прайшоў ператрус у бацькоў, а сёння ў бабулі.

Сілавікі забралі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, камп'ютары), сім-карты, банкаўскія карткі, кнігі, нататнікі ды інш.

Журналіста з Гродна Дзяніса Івашына затрымалі па крымінальнай справе. Ён займаўся расследаваннямі