З шэрагам акцёраў «Калыханкі» не працягнулі кантракты

Зь дзіцячай тэлепраграмы «Калыханка» звольнілі актораў Алену Гіронак, Сяргея Жбанкова, Эмілію Пранскуце і Вераніку Пляшкевіч. Зь імі не працягнулі кантракты, паведамляе Радыё Свабода.

15.03.2021 / 17:02

Паводле акторкі Эміліі Пранскуце, на тэлебачаньні патлумачылі, што кантракты не працягнулі, бо мяняецца канцэпцыя перадачы. Кантракты з акторамі былі да 1 красавіка.

Пакуль у «Калыханцы» ідуць праграмы, якія былі запісаныя загадзя з удзелам звольненых.

Акторы пакуль устрымаліся ад камэнтароў.

Раней адна са звольненых — акторка Алена Гіронак, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Купала», расказала Свабодзе пра сваё жорсткае затрыманьне падчас маршу 26 кастрычніка. Пасьля другога затрыманьня яе ў сьнежні мінулага году аштрафавалі.