Telegram размясціў аблігацыі на 1 мільярд даляраў

15.03.2021 / 19:13

Telegram Group упершыню правяла размяшчэнне ўласных аблігацый і прыцягнула 1 мільярд даляраў, паведамляе РБК. Бонды размешчаны да 2026 года пад 7% гадавых, першая купонная выплата намечана на верасень 2021 года.

Мяркуецца, што прыцягнутыя ў выніку размяшчэння бондаў сродкі Telegram Group накіруе ў першую чаргу на выплаты інвестарам няўдалага праекта TON. Усяго да 30 красавіка група кампаній Telegram павінна вярнуць інвестарам TON амаль 626 мільёнаў даляраў.

Nashaniva.com