Лукашэнка зацвердзіў склад Рады бяспекі

15.03.2021 / 19:18

Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка падпісаў указ №106, якім зацверджаны склад Савета бяспекі, паведамляе БелТА.

У адпаведнасці з дакументам старшынёй Савета бяспекі з'яўляецца прэзідэнт.

У якасці пастаянных членаў Савета бяспекі зацверджаны восем службовых асоб: прэм'ер-міністр, старшыні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, міністры ўнутраных спраў, абароны, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Членамі Савета бяспекі, згодна з указам, з'яўляюцца старшыні Вярхоўнага суда, Камітэта дзяржаўнага кантролю, праўлення Нацыянальнага банка, Следчага камітэта, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Генеральны пракурор, міністры замежных спраў, фінансаў, па надзвычайных сітуацыях, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны.