У Ганцавіцкім раёне 90-гадовая пенсіянерка ледзь не спаліла дом, прыбіраючы сухую траву

Выпадак адбыўся 15 сакавіка ў вёсцы Будча, піша БелТА.

17.03.2021 / 15:06

90-гадовая жанчына паліла сухую траву каля дома. З-за ветру полымя распаўсюдзілася на сумежны ўчастак. Узнікла пагроза загарання нежылога дома па суседстве.

Пенсіянерка не змагла самастойна патушыць агонь і выклікала ратавальнікаў. Работнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар, а з жанчынай правялі прафілактычную гутарку.