Байдэна спыталі, ці лічыць ён Пуціна забойцам

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн у інтэрв'ю тэлеканалу ABC сцвярджальна адказаў на пытанне журналіста, ці лічыць ён прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна «забойцам», піша meduza.io.

17.03.2021 / 15:13

«Ммм, хмм, так», — адказаў Байдэн на пытанне Джорджа Стэфанаполуса, які браў у яго інтэрв'ю.

Таксама прэзідэнт ЗША выказаў упэўненасць у тым, што Пуцін «заплаціць» за ўмяшанне ў амерыканскія выбары.

@POTUS old @GStephanopoulos that he agreed Russian President Vladimir Putin is a "killer" and will "pay a price" for interfering in U.S. elections. https://t.co/q0wcG3Vkqr pic.twitter.com/jU8SLFAI38

— Biden_Squadron (@BidenSquadron) March 17, 2021

Са слоў Байдэна, у пачатку студзеня ў яго адбылася тэлефонная размова з Пуціным, падчас якой ён сказаў расійскаму прэзідэнту: «Я ведаю вас, вы ведаеце мяне. Калі апынецца, што гэта [ўмяшанне] мела месца, то будзьце гатовыя [да наступстваў]», — сказаў Байдэн.

Nashaniva.com