У вакаліста гурта Dzieciuki Алеся Дзянісава з Гродна «агляд» кватэры

17.03.2021 / 16:00

«Белсат»

Ідзе «агляд» кватэры журналіста Алеся Дзянісава ў Гродне. Дома толькі дачка, забіраюць ейны смартфон, паведамляе БАЖ.

Жонка цяпер на працы. А Алесь Дзянісаў не ў горадзе.

Агляд праходзіць у межах той жа праверкі, што і ў Яна Романа. Паведамлялася, што Роман аплаціў пару штрафаў па адміністрацыйных справах.

Nashaniva.com