Сярэдняя зарплата ў Польшчы дасягнула $1439

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у лютым сярэдняя зарплата з улікам падаткаў і збораў на прадпрыемствах у Польшчы склала 5 568,82 злотых (гэта амаль $1439), паведамляе «Польскае радыё».

17.03.2021 / 18:17

Такім чынам у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года яна павялічылася на 4,5 працэнта.

У лютым на такіх прадпрыемствах у краіне працавала 6 млн 334 тыс. чалавек, то-бок на 1,7 працэнта менш, чым у лютым 2020 года.