Мінздароўя: За суткі 1046 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя зарэгістравала за мінулыя суткі 1046 выпадкаў каранавіруса, выпісаныя 862 пациенты.

23.03.2021 / 15:18

Учора было 983 выпадкі, у нядзелю 1152.

З пачатку пандэміі зарэгістраваны 312 474 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 303 030 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 2 175 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 8 267 тэстаў (за ўвесь час 5 234 666).

Nashaniva.com