Адвакат Сяргей Зікрацкі будзе пазбаўлены ліцэнзіі

У апошні год ён удзельнічаў на баку абароны ў палітычна матываваных справах.

24.03.2021 / 13:56

Падставай для выкліку на пераатэстацыю стаў шэраг каментароў Зікрацкага ў СМІ. Міністэрства юстыцыі палічыла, што гэтыя каментары не ў поўнай меры адпавядаюць заканадаўству, а таму сведчаць аб неналежным выкананні адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў. У сувязі з гэтым Міністэрства юстыцыі ініцыявала пазачарговую атэстацыю, каб вызначыць магчымасць далейшага выканання Зікрацкім яго прафесійных абавязкаў.

Не пройдзеная пераатэстацыя азначае, што ў хуткім часе адваката пазбавяць ліцэнзіі: будзе яшчэ адно пасяджэнне кваліфікацыйнай камісіі, на якім разгледзяць пытанне пазбаўлення ліцэнзіі адвакатаў, якія не прайшлі пераатэстацыю. Камісія засядае мінімум раз у месяц.

Сяргей Зікрацкі — адзін з найлепшых беларускіх адвакатаў, які спецыялізуецца на аўтарскім, карпаратыўным праве, інтэлектуальнай уласнасці. У апошні год Зікрацкі таксама ўдзельнічае на баку абароны ў палітычна матываваных справах, ён бараніў многіх беларускіх журналістаў, якія праходзяць па адміністрацыйных і крымінальных справах. Зікрацкі абараняў Tut.by, калі яго пазбаўлялі статусу СМІ, журналістку «Белсата» Кацярыну Андрэеву, ён — адвакат супрацоўнікаў Прэс-клуба, прадстаўляў інтарэсы «Нашай Нівы».

Nashaniva.com