У Маладзечне затрымалі дзесяць чалавек за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах

Жыхароў Маладзечанскага раёна ва ўзросце ад 18 да 42 гадоў затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і мясцовага крымінальнага вышуку. Усе затрыманыя — удзельнікі фанацкага руху, піша прэс-служба МУС.

25.03.2021 / 17:04

Жнівеньскія пратэсты ў Маладзечне. Фота Rh.by

Іх падазраюць ва ўдзеле ў масавых пратэстах увечары 9 жніўня ў Маладзечне на цэнтральнай плошчы горада: «Станавіліся ў счэпку і не рэагавалі на неаднаразовыя папярэджанні пакінуць несанкцыянаванае масавае мерапрыемства».

Усе затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары.

Падчас ператрусаў дома ў фігурантаў канфіскавалі «фанацкую і пратэсную атрыбутыку», а таксама мабільныя тэлефоны.

Nashaniva.com