Адвакат Пачобута: Андрэй нармальна пачуваецца, настрой яго бадзёры

Сёння журналіста Андрэя Пачобута ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску наведала адвакат, піша БАЖ.

29.03.2021 / 15:44

Яна перадала, што Андрэй нармальна пачуваецца, настрой яго бадзёры. Абвінавачванне па 130 артыкуле Крымінальнага кодэкса пакуль не прад'яўлена («Распальванне варожасці»). На гэтым тыдні чакаюцца следчыя дзеянні.

Андрэй перадае ўсім словы падзякі за падтрымку. Ён таксама папрасіў перадаць яму шэраг неабходных рэчаў, заўтра калегі плануюць занесці перадачу ў СІЗА на Валадарскага.

Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут, якога затрымалі за «распальванне нацыянальнай варажнечы»

Дуда накіраваў зварот Байдэну па беларускім пытанні

Суддзі, які адправіў на суткі кіраўніка Саюза палякаў, Польшча бестэрмінова забароніць уезд. Папярэдзілі і астатніх

Nashaniva.com