Крэдытная афёра ў Мазыры: жанчына падманула мужа, свёкра і суседзяў на 157 тысяч рублёў

Жыхарка райцэнтра звярнулася па дапамогу ў мікрафінансавую арганізацыю, паведамляе прэс-служба МУС.

06.04.2021 / 10:08

Даць грошы пад працэнты там не пагадзіліся, але прапанавалі аформіць у салоне сувязі растэрміноўку на смартфон за 4 тыс. рублёў і перадаць гаджэт крэдыторам. Узамен паабяцалі неабходныя кліентцы 2 тысячы рублёў. Тая пагадзілася…

У наступным мазыранка не без дапамогі менеджараў салона пракруціла 54 аналагічныя здзелкі, выкарыстоўваючы пашпарты мужа, свёкра і суседзяў па доме.