Мінаблсуд пакінуў у сіле прысуд палітвязню Уладзіміру Няронскаму. Яго этапуюць у калонію на тры гады

Аўтара ютуб-канала «Слуцк для жыцця» прызналі вінаватым у закліках да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў публічнай абразе старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага.

06.04.2021 / 11:22

Сёння судовая калегія Мінаблсуда пакінула скаргу Уладзіміра без задавальнення, а прысуд — без змен, паведамляе spring96.org.

Гэта значыць, што цягам некалькіх тыдняў палітвязень будзе этапаваны са следчага ізалятара Жодзіна ў калонію адбываць пакаранне тэрмінам на тры гады.

Першы суд па «справе Ціханоўскага». У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага

Палітвязень Няронскі у турме перанёс каранавірус і мікраінсульт

Пракурор просіць пакараць паплечніка Ціханоўскага Уладзіміра Няронскага 3 гадамі калоніі

Першы прысуд па справе Ціханоўскага: блогеру Уладзіміру Няронскаму далі тры гады калоніі