У праваабаронцы Эніры Браніцкай — ператрус

У вядомай праваабаронцы і юрысткі Human Constanta Эніры Браніцкай, а таксама па месцы жыхарства яе бацькоў, цяпер абываюцца ператрусы.

06.04.2021 / 16:10

belngo.info

Пра гэта паведамляе spring96.org.

Эніра Браніцкая была палітвязнем у 2006 годзе па справе ініцыятывы «Партнёрства». Пасля некалькіх месяцаў у турме яна выйшла на волю і працягнула праваабарончую дзейнасць.