На палігоне ў Віцебскай вобласці траўмаваныя двое студэнтаў

07.04.2021 / 19:19

Следчыя высвятляюць абставіны траўмавання двух студэнтаў на палігоне ў Віцебскай вобласці, паведамілі ў СК.

У студэнтаў ваеннай кафедры ВДУ імя Машэрава праходзілі заняткі на палігоне ў Віцебскай вобласці.

Двое студэнтаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Ім аказваецца медыцынская дапамога.

На месцы здарэння працуюць следчыя і піратэхнікі. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Nashaniva.com