Дзе ў Мінску можна купіць свежы бярозавік

Сёлета бярозавы сок можна будзе набыць у Мінску на вуліцы Баграціёна, 70 і ва ўсіх лясніцтвах сталічнага лясгаса, пішуць «Мінск-Навіны».

08.04.2021 / 08:33

Гандлёвыя кропкі будуць працаваць штодня з 10:00 да 19:00.

Таксама бярозавы сок прапануюць у сямі лясніцтвах установы: Валмянскім, Дзяржынскім, Заслаўскім, Кайкаўскім, Навасельскім, Станькаўскім і Путчынскім доследна-вытворчым лясніцтве.

Дакладныя іх адрасы і кантактныя тэлефоны пазначаны на сайце Мінскага лясгаса.

Што да цаны, то на Баграціёна за 1 л бярозавіку ў тару пакупніка папросяць 47 капеек, у лясніцтве за той жа аб'ём — 34 капейкі.