У Мінску ў 2020-м упершыню з пасляваенных часоў упала колькасць насельніцтва

09.04.2021 / 19:56

Насельніцтва Беларусі за 2020 год скарацілася на 60 614 чалавек, вынікае са звестак, апублікаваных Белстатам. Характэрна, што насельніцтва скарацілася нават у Мінску.

На пачатак 2021 года ў Мінску пражывала 2 009 786 чалавек, што на 10 347 чалавек менш, чым год таму. Насельніцтва скарацілася за год упершыню з пасляваенных часоў.

У Мінскай вобласці насельніцтва вырасла на 99 чалавек. Павелічэнне колькасці жыхароў у вобласці можа быць звязана з актыўным жыллёвым будаўніцтвам у прыгарадах Мінска.

Nashaniva.com