У Пінскім раёне Nissan уляцеў у дрэва і згарэў — загінулі кіроўца і пасажырка

11.04.2021 / 18:33

У ДТЗ у Пінскім раёне загінулі два чалавекі. Ноччу 11 красавіка 27-гадовы жыхар Пінска, кіруючы аўтамабілем Nissan, рухаўся па аўтадарозе Р-8 Лунінец-Пінск па дарозе да Пінска.

Падчас руху мужчына не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтамабіль з'ехаў у кювет, сутыкнуўся з прыдарожнымі дрэвамі і загарэўся.

Кіроўца і 18-гадовая пасажырка ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы здарэння.

Nashaniva.com