Купалаўскі тэатр апублікаваў афішу на май. Там ізноў толькі два спектаклі

На сайце Купалаўскага тэатра апублікавалі афішу на май.

12.04.2021 / 12:11

Як і ў сакавіку і красавіку, там два спектаклі: «Паўлінка» і «Вечар».

Прычым у «Вечары» (аўтар — Аляксей Дудараў) занятыя ўсяго тры акцёры.

Нагадаем, што большасць акцёраў Купалаўскага тэатра звольніліся ў жніўні пасля таго, як звольнілі дырэктара Паўла Латушку.

19 лютага будынак Купалаўскага тэатра наведаў Аляксандр Лукашэнка, ён сустрэўся з пазасталымі акцёрамі і паабяцаў падтрымку.

Пастаноўкі на сцэне тэатра былі адноўленыя 3 сакавіка, калі была паказана «Паўлінка». З таго часу ў памяшканні тэатра ідуць усяго два спектаклі: «Паўлінка» і «Вечар».

Nashaniva.com