За абразу Ярмошынай 25-гадовую дзяўчыну пакаралі двума гадамі хатняй хіміі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовай Аляўціны Корчык, якую вінавацяць па артыкуле 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), паведамляе spring96.org.

15.04.2021 / 15:32

Аляўціна Корчык. Фота з сацсетак

Аляўціна Корчык скончыла журфак БДУ, працуе тэхнічнай пісьменніцай і капірайтарам.

Паведамляецца, што 30 кастрычніка ў тэлеграм-чаце яна пакінула каментар, у якім зневажальна ахарактарызавала старшыню ЦВК

Пракурор на судовым пасяджэнні запрасіў для Аляўціны абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Суддзя Лідзія Цяліца пагадзілася з дзяржабвінавачваннем і вынесла такі прысуд.

«Не хацела абразіць старшыню ЦВК, не мела яе на ўвазе». Мінчанку судзяць за паведамленне пра Ярмошыну ў раённым чаце