У ЕС заявілі, што не рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі

Кіраўнікі МЗС ЕС 19 красавіка не будуць зацвярджаць рэстрыкцыі супраць РФ, паведаміў еўрапейскі дыпламат, піша ТАСС.

16.04.2021 / 16:33

Кіраўнікі МЗС ЕС на відэаканферэнцыі 19 красавіка не будуць зацвярджаць санкцыі супраць Расіі, не рыхтуецца ніякіх новых абмежаванняў.

Пра гэта заявіла у пятніцу журналістам крыніца ў Радзе ЕС: «На парадку дня няма пытання аб зацвярджэнні новых санкцый. Я таксама магу сказаць, што ў рабочых групах [Рады ЕС] цяпер не вядзецца падрыхтоўчая праца па новых санкцыях».

Nashaniva.com