У Пінскім раёне муж забіў жонку, а пасля сябе

Днём 15 красавіка ў міліцыю патэлефанавала мясцовая жыхарка і распавяла, што выявіла ў прыватным доме цела 50-гадовай жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці, паведамілі БелТА ў Следчым камітэце.

16.04.2021 / 18:24

Праваахоўнікі склалі папярэднюю карціну таго, што адбылося. Раніцай паміж жанчынай і яе 51-гадовым мужам пачалася сварка. Мужчына ўдарыў жонку нажом у шыю, ад чаго яна памерла на месцы. Потым ён пайшоў у суседні пакой і забіў сябе.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, канфіскавалі прадметы, якія маюць значэнне для расследавання крымінальнай справы. Прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні.

Nashaniva.com