На Ваўпшасава ў Мінску сутыкнуліся тры спадарожныя аўтамабілі
Здарэнне адбылося сёння ў 14:20, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
20.04.2021 / 16:42
ДАІ
25-гадовы кіроўца «Мазды» рухаўся па Ваўпшасава з боку вуліцы Радыяльнай ў напрамку Даўгабродскай.
Не вытрымаў дыстанцыю і сутыкнуўся з аўтамабілем «Хёндэ». Ад удару «Мазду» яшчэ адкінула на прыпаркаваны «Рэно».
Пацярпелых няма, але аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.