Сіноптыкі, 26 красавіка — да +9, мокры снег, дождж

26 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

26.04.2021 / 07:17

На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер заходні, паўночна-заходні, парывісты, месцамі моцны, парывісты. Максімальная тэмпература паветра +3..+9°С.

У Мінску: кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер заходні, паўночна-заходні, парывісты. Тэмпература паветра раніцай -1..+2°С, днём +4..+6°С, вечарам +1..+3°С.

Nashaniva.com