За падпал «Табакеркі» ў Жодзіне далі тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Суд горада Жодзіна 26 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе Сяргея Лаўкайціса. Яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства (ч. 3, арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства), піша spring96.org.

26.04.2021 / 13:25

МУС

Лаўкайціс вечарам 5 снежня, знаходзячыся ў грамадскім месцы, з хуліганскіх меркаванняў «здзейсніў наўмысныя дзеянні, якія суправаджаліся пашкоджаннем чужой маёмасці».

Паведмляецца, што ён падрыхтаваў не менш за 4 бутэлькі лёгкаўзгаральнай сумесі, абліў «Табакерку» і падпаліў.

Лаўкайціса затрымалі адразу, кіёск патушылі, шкода склала 341 рубель 12 капеек.

Сваю віну Сяргей Лаўкайціс прызнаў цалкам і раскайваецца ў здзейсненым.

МУС