Мінінфармацыі плануе патраціць $55 тысяч на сайт пра «народнае адзінства»

2021 год улады абвясцілі «годам народнага адзінства». Сайт з гэтай нагоды планавалася стварыць яшчэ на пачатку года, аднак на сайце дзяржзакупак заяўка з'явілася толькі 23 красавіка, піша «Радыё Свабода».

26.04.2021 / 16:18

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, БелТА

Заданне гучыць так: «Распрацоўка і аказанне паслуг па тэхнічным і інфармацыйным суправаджэнні сайту з даменным імем www.godedinstva.by».

Сума закупкі — 143 400 рублёў, гэта каля 55 тысяч даляраў па курсе.

Закупка складаецца з трох частак: распрацоўка сайта, яго тэхнічнае суправаджэнне і напаўненне. Прапановы перастануць прымаць да 8 мая.