У Лунінцы памёр 17-гадовы падлетак, які вырашыў спаліць сябе

Няшчасны выпадак адбыўся 23 красавіка ў аграгарадку Палескі. Падлетак у закінутым будынку абліў сябе невядомай вадкасцю і падпаліў. Пачуўшы яго крыкі, аднавяскоўцы выклікалі хуткую, піша БелТА.

28.04.2021 / 13:45

МНС

27 красавіка хлопец памёр, піша БелТА.

Расследуецца крымінальная справа па ч. 2 арт. 145 (давядзенне да самагубства).