Лукашэнка загадаў вертыкалі за год разабрацца з закінутымі хатамі

Пра гэта вялася сёння размова на нарадзе наконт АПК, піша БелТА.

29.04.2021 / 15:18

БелТА

Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу на вялікую колькасць пустуючых прысядзібных участкаў і закінутых дамоў у некаторых вёсках.

У выніку Лукашэнка паставіў задачу перад усёй вертыкаллю ўлады цягам года аператыўна вырашыць адпаведныя пытанні — «безгаспадарныя дамы трэба або прадаць, або знесці, а зямлю рэкультываваць і ўвесці ў сельгасабарот».

Nashaniva.com