У кафэ на Нямізе сёння раніцай здарыўся невялікі пажар

Раніцай у кафэ гандлёвага комплексу на Нямізе, 5 (што на рагу з Гарадскім валам) эвакуявалі людзей у выніку загарання, паведамляе Tut.by.

30.04.2021 / 10:46

Tut.by

Паведамляецца, што ў 9.30 раніцы ў Cinnabon заўважылі дым. У 9.40 загаранне патушылі, а людзі былі эвакуяваныя.

У МНС паведамілі, што ратавальнікі выязджалі па гэтым адрасе на загаранне свяцільні. Узгаранне ліквідавана. Як мяркуецца, гарэлі адклады ў вентыляцыі.