«Мне не ўсё роўна»: лёгкаатлет Андрэй Краўчанка галадае ўжо шосты дзень

Сярэбраны прызёр Алімпіяды-2008 па шматбор'і абвясціў 10-дзённую галадоўку ў знак салідарнасці з палітвязнямі.

01.05.2021 / 09:28

Яго найбольш зачапіла сітуацыя з блогерам Ігарам Лосікам. «Я не магу на гэта спакойна глядзець. Я перажываю за іх», — кажа Андрэй.

1 мая — шосты дзень галадоўкі спартсмена, які ўвосень правёў 10 дзён за кратамі.

За пяць дзён Андрэй страціў 8 кг вагі. Краўчанка выставіў на дабрачынны аўкцыён свой залаты медаль з чэмпіянату Еўропы — сродкі пойдуць на дапамогу Фонду спартыўнай салідарнасці і сем'ям палітвязняў.

«За кратамі сядзяць сапраўдныя героі»: сярэбраны прызёр Алімпіяды Андрэй Краўчанка абвясціў галадоўку

Nashaniva.com