Украіна мае намер збудаваць уласны касмадром

09.05.2021 / 17:18

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю аднаму з украінскіх тэлеканалаў старшыня Дзяржаўнага касмічнага агенцтва Украіны (ДКАУ) Уладзімір Тафтай.

ДКА мае намер уступіць у Еўрапейскае касмічнае агенцтва.

Плануецца таксама стварыць спадарожнікавую групоўку з сямі ўкраінскіх спадарожнікаў.

Выхад на арбіту першага спадарожніка групоўкі, які будзе гатовы ў кастрычніку і запушчаны ў снежні 2022 года, адбудзецца з пускавой пляцоўкі SpaceX.

На цяперашні момант спадарожнік ужо складзены і праходзіць пералік выпрабаванняў і праверак. Гэта адзін з сумесных праектаў з Еўрапейскім касмічным агенцтвам, ён будзе ўключаны ў еўрапейскую праграму «Капернік» па абмене спадарожнікавымі звесткамі.

Nashaniva.com