У мінскім парку Янкі Купалы ў пачатку чэрвеня адбудзецца бясплатны масавы забег
У сталічным парку Янкі Купалы 5 чэрвеня пройдзе «Зялёны марафон». Яго правядзе БПС-Сбербанк для ўсіх ахвотных. Прыняць удзел у забегу на 4,2 км можна будзе бясплатна.
14.05.2021 / 21:30
Бегчы трэба будзе ўздоўж набярэжнай Свіслачы. Выдача нумароў пачнецца ў 9 гадзін раніцы, старт забегу запланаваны на 11 гадзін.
Чакаецца, што забег збярэ на дыстанцыі каля тысячы чалавек. Для іх падрыхтуюць багатую інтэрактыўную праграму з мноствам актыўнасцящ і забавак, а таксама правядуць бегавую размінку.
Дыстанцыю змогуць пераадолець дарослыя і падлеткі ад 14 гадоў. Дзеці ад 7 да 13 гадоў пры згодзе бацькоў змогуць прабегчы кароткі маршрут у 420 метраў.
Для ўдзелу ў забегу трэба па 3 чэрвеня прайсці рэгістрацыю ў інтэрнэце. Першыя 200 чалавек атрымаюць бясплатныя футболкі.
Самых хуткіх бегуноў ўзнагародзяць: пераможцы і прызёры (першыя тры месцы) сярод мужчын і жанчын атрымаюць не толькі медалі і дыпломы, але і каштоўныя прызы ад партнёраў марафону. Удзельнікі дзіцячага забегу таксама пазмагаюцца за памятныя ўзнагароды.
«Зялёны марафон» рэгулярна праводзіцца БПС-Сбербанкам у розных гарадах Беларусі. Забег ўвасабляе прынцыпы ESG - экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання. Што важна, мерапрыемства дазваляе ўцягнуць людзей у ажыццяўленне добрых спраў і тым самым рабіць унёсак у развіццё сацыяльна-адказнага грамадства.