Міністр энергетыкі: БелАЭС разлічана на ўнутраныя патрэбы

БелАЭС разлічаная перш за ўсё на задавальненне ўнутраных патрэбаў у электраэнергіі, аднак пры неабходнасці Беларусь гатовая забяспечыць пастаўкі электраэнергіі са станцыі на экспарт.

15.05.2021 / 13:30

Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.

У цяперашні час на першым энергаблоку БелАЭС праходзіць комплекснае апрабаванне абсталявання на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі. Гэта завяршальны этап доследна-прамысловай эксплуатацыі блока.

Nashaniva.com