Справу затрыманай журналісткі Любові Каспяровіч пакуль не даставілі ў суд

Падобна, што яе будуць судзіць у панядзелак.

15.05.2021 / 16:07

Як піша БАЖ, адвакату дагэтуль не далі магчымасць сустрэцца з журналісткай і азнаёміцца са справай.

Любоў Каспяровіч затрымалі ўчора каля суда, дзе ідзе «працэс студэнтаў», у даволі лёгкай вопратцы.

Цёплыя рэчы для яе ў міліцыі таксама не ўзялі.

Nashaniva.com