На «Нафтане» запэўніваюць, што перабояў з загрузкай няма

18.05.2021 / 16:46

Загрузка ААТ «Нафтан» і выпуск прадукцыі праходзяць у штатным рэжыме. Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.

У адміністрацыі адзначаюць адпаведнасць вытворчых працэсаў бізнэс-плану і ўдакладняюць, што за два тыдні мая на прадпрыемстве перапрацавана каля 300 тысяч т вуглевадародаў.

— Забеспячэнне сыравінай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам, — паведамілі ў адміністрацыі «Нафтана».

Нагадаем, раней стала вядома, што буйныя расійскія нафтавыя кампаніі з пачатку мая не пастаўляюць нафту на Наваполацкі НПЗ. Пра гэта сведчыць статыстыка, з якой азнаёміўся «Інтэрфакс».

Чытайце таксама: Буйныя нафтавыя кампаніі ў маі перасталі пастаўляць нафту на «Нафтан»

Nashaniva.com