Галоўнага інжынера Tut.by забралі на Акрэсціна проста з пахавання дзядзькі

Галоўнага інжынера Tut.by Алу Лапатко затрымалі 18 мая на пахаванні яе дзядзькі, піша выданне.

19.05.2021 / 19:58

Ёй далі развітацца з нябожчыкам, затым павезлі.

Лапатко затрыманая на 72 гадзіны і знаходзіцца на Акрэсціна. Яе статус невядомы.

Адваката Лапатко, піша Tut.by, не пусцілі ў ізалятар. Перадачу таксама не ўзялі.

Nashaniva.com