Ryanair: Пра пагрозу ў самалёце Афіны—Вільня паведамілі дыспетчары з Беларусі

Пра пагрозу на борце рэйса Ryanair Афіны-Вільня, на якім ляцеў Раман Пратасевіч, экіпажу паведамілі дыспетчары з Беларусі, а затым далі ўказанне перанакіраваць самалёт у аэрапорт Мінска. Пра гэта «Новай газеце» заявілі ў авіякампаніі.

23.05.2021 / 19:23

«Самалёт паспяхова прызямліўся, пасажыраў высадзілі, а мясцовыя службы праверылі самалёт. Нічога не было выяўлена, і прыкладна праз дзве гадзіны ўлады дазволілі самалёту вылецець [у Вільню] разам з пасажырамі і экіпажам», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

Чытайце таксама: У аэрапорце Мінска, рэзка змяніўшы курс, прызямліўся самалёт Афіны—Вільня — на борце быў Раман Пратасевіч

Пасажыры рэйса Афіны—Мінск расказалі, што было ў мінскім аэрапорце і як паводзіўся Пратасевіч

Nashaniva.com