ICAO заявіла пра пачатак расследавання сітуацыі з бортам Ryanair у Мінску

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) пачынае расследаванне ў сувязі з сітуацыяй з паветраным суднам ірландскай авіякампаніі Ryanair Афіны — Вільня, што пасадзілі ў Мінску 23 мая.

28.05.2021 / 07:27

Пра гэта ў чацвер гаворыцца ў заяве арганізацыі па выніках спецыяльнага пасяджэння, піша ТАСС.

«Рада вырашыла правесці расследаванне гэтай падзеі з мэтай высвятлення фактаў і разумення таго, ці мела месца якое-небудзь парушэнне якой-небудзь дзяржавай-чальцом ICAO міжнароднага авіяцыйнага права, у тым ліку Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі (Чыкагскай канвенцыі)», — адзначаецца ў дакуменце.

Прэзідэнт Рады ICAO Сальваторэ Шакітана заявіў, што сакратарыят арганізацыі павінен высветліць усе факты здарэння, у сувязі з чым заклікаў зацікаўленыя дзяржавы-члены ICAO да цеснага супрацоўніцтва са следствам.

Раней Міністэрства транспарту Ірландыі ў чацвер паведаміла, што арганізацыя правядзе адпаведнае расследаванне і першыя яго вынікі будуць апублікаваныя да 25 чэрвеня.