Законапраект аб змене Канстытуцыі разгледзяць не пазней за 4 чэрвеня

Законапраект аб змяненні Канстытуцыі Беларусі дэпутаты разгледзяць на вясновай сесіі, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Віктар Свіла, перадае БелТА.

28.05.2021 / 09:22

«Сёння створана спецыяльная камісія, якая будзе займацца падрыхтоўкай гэтага законапраекта да разгляду ў першым чытанні. І гэта мы павінны зрабіць не пазней за 4 чэрвеня, і ў першым чытанні законапраект павінен быць прыняты як мінімум да канца гэтай бягучай сесіі», — сказаў Віктар Свіла.

Nashaniva.com